Паважаныя сябры!

Старонка "Беларусь памятае" пра ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнцаў і жыхароў Палачанскага сельсавета. Кожны з вас можа размясціць на гэтай старонцы фотаздымак і кароткую біяграфію блізкага вам чалавека, які змагаўся з ворагам, набліжаў да нас Вялікую Перамогу. Для гэтага вам патрэбна запоўніць анкету ( гл. Спасылка на анкету ), ці даслаць матэрыял па e-mail: yurametelskiy@mail.ru.

 З павагай Юрый Міхайлавіч Мяцельскі 

Завадскі

Мікалай Фёдаравіч

(1926 - 2019)

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1944 года. Вызваляў Польшчу, ваяваў на тэрыторыі Германіі. Чырвонаармеец Завадскі Н.Ф., аўтаматчык 180-га гвардзейскага стралковага палка 60-й гвардзейскай стралковай дывізіі, вызначыўся ў лютым 1945 гады пры фарсіраванні ракі Одэр: «ён першым пераправіўся праз раку, уварваўся ў траншэі праціўніка і агнём свайго аўтамата і гранатамі знішчыў дзевяць салдат, якія перашкаджалі прасоўванні падраздзялення». Узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені (1945), ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені (1985), шматлікімі медалямі.

Глебовіч

Віктар Максімавіч

(1927 - 2019)

Прызваны ў войска 12 лістапада 1944 года. Службу пачынаў у запасным кавалерыйскім палку. Затым быў перадыслакаваны ва Украіну ў Закарпацце, горад Ужгарад. Падчас службы ў Карпатах быў схоплены бандэраўцамі. Але дзякуючы фізічнай сіле і спрыту яму ўдалося збегчы. Услед яму адправілася пагоня, ворагі стралялі яму ў спіну, але баец схаваўся ў раку за корч. Стоячы на беразе бандэраўцы стралялі па ім, але беспаспяхова. Такім чынам, Віктар застаўся жывы. Пасля дэмабілізацыі ў 1951 г., Віктар Максімавіч вывучыўся на машыніста паравоза і да самай пенсіі працаваў машыністам паравоза, затым машыністам цеплавоза ў дэпо станцыі Маладзечна. Узнагароджаны медалём “За перамогу над Германіяй”, іншымі ўзнагародамі. 

 

Каралевіч

Чэслаў Канстанцінавіч

(1923 - 1980)

 Нарадзіўся ў в. Груздава Палачанскага сельсавета. У ліпені 1944 г. ў 17-ы стралковы полк стралком супрацьтанкавай зброі. Удзельнічаў у баях з ліпеня 1944 г. па красавік 1945 г. За 10 дзён да Перамогі быў цяжка паранены на тэрыторыі Германіі. Лячыўся ў шпіталі ў Варшаве. У часць больш не вярнуўся, так як быў камісаваны па стане здароўя. Пасля вайны пражываў у роднай вёсцы, працаваў у мясцовым калгасе.

Прыгодскі

Сяргей Андрэевіч

(1924 - 2003)

У жніўні 1944 г. быў прызваны на фронт. Ваяваў у складзе 97-й стралковай дывізіі, у студзені 1945 года быў паранены ў плячо. Пазней пераведзены 558-ы стралковы полк 159-й стралковай дывізіі.19 лютага 1945 г. пры прарыве нямецкай абароны ў раёне Домлиттен-Эккер лёгка паранены ў нагу, з бою не выйшаў. Пры штурме апорнага пункта атрымаў цяжкае раненне ў жывот. За праяўленую мужнасць камандзірам 207-га асобнага медсанбата маёрам Д.Ш. Фейгиным быў прадстаўлены да ордэна Чырвонай Зоркі. Праходзіў лячэнне ў эвакашпіталі нумар 3155 Кіраўскай вобласці. Дэмабілізаваны ў 1945 годзе. Узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалём "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», юбілейнымі медалямі «25, 30, 40, 50 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «50, 60, 70 гадоў Узброеных Сіл СССР», медалём           "Ветэран Працы" і медалём Г. Жукава. 

Прудников 

Сергей Филиппович

(1920 - .....)

Родился 10 ноября 1920 г. в д. Маслино, Дубровенского района, Витебской области. В 1939 г. окончил Горецкий землеустоительный техникум и курсы по подготовке преподавателей математики в г. Могилёве. В сентябре 1939 г. начал работу учителем математики в Паршинской  семилетней школе Горецкого района. 29 октября 1940 г. был призван на службу в ряды Красной Армии. С 23 июня 1941 года по 9 мая 1945 года воевал в составе 331 артиллерийского полка резерва главного командования – командиром топографического отделения. 18 февраля 1945 года при освобождении Латвии был ранен, лечился в госпитале в г.Резекне. Демобилизовался  19 ноября 1945 года. После демобилизации его направили работать директором Лаукмальской русской семилетней школы Резекненского уезда Латвийской ССР. В 1948 году был переведен на работу в Молодечненский район. Год работал в Лебедевской средней школе, а в августе 1949 г. был переведен завучем в Полочанскую среднюю школу, в которой проработал до выхода на пенсию.

 

Черныш Дмитрий Павлович

(1922 - 1975)

Родился 7 ноября 1922 г. в местечке Смольяны, Витебской области, Оршанского района. До войны закончил школу и был призван в армию.     Начало войны встретил на погранзаставе на реке Прут в Бессарабии (Молдавия). Согласно приказа, застава должна была держать оборону сутки, но пограничники продержались значительно больше. В живых от всей пограничной заставы осталось 6 человек. Связи c командованием не было. Начали отступать. Как старший по званию (предположительно сержант), Черныш Д.П. принял командование группой. Выходили из окружения полтора месяца. Группа за это время увеличилась до 1,5 тысячи человек. После выхода из окружения был направлен на краткосрочную учебу молодых командиров. После окончания училища, служил в особом полку западных пограничников. Полк бросали на сложные участки на разных фронтах. Участвовал в боях за Москву, участник Курской битвы, Яссо-Кишиневской операции. Трижды был ранен, последнее ранение под Кенингсбергом было тяжелым. Известие об окончании войны встретил в госпитале.  Войну закончил в звании майора. После окончания войны был откомандирован в Советскую Армию. Награжден 4 боевыми орденами (Орден Красной Звезды), и 8 медалями. После войны служил в Гродно, Витебске, Гомеле. В 1953 году демобилизовался из армии. После демобилизации принимает предложение приехать работать в Полочанскую СШ  учителем военного дела и физкультуры, где работал до декабря 1975 года.

Леган

Іван Ігнацьевіч

(1934 - 

 

Партызан.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Абрамовіч 

Міхаіл Барысавіч

(1922 - 2017)

У 1940 годзе быў прызваны ў войска з Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Быў накіраваны ў Прыбалтыйскую ваенную акругу. Служыў у артылерыйскім палку ў 40 кіламетрах ад Усходняй Прусіі. Вайну сустрэў на агнявой пазіцыі. 27 чэрвеня 1941 года быў захоплены немцамі ў палон. Трапіў у лагер ваеннапалонных пад Тыльзітам. Усю вайну будаваў шасэйныя дарогі ва Усходняй Прусіі. З палону быў вызвалены англічанамі 2 мая 1945 года. Пасля вызвалення і лячэння ў шпіталі, быў накіраваны ў 48-ы гвардзейскі танкавы полк. Дэмабілізаваўся ў 1946 годзе. Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені, шматлікімі медалямі. Пасля заканчэння Магілёўскага педінстытута ў 1952 годзе, працаваў настаўнікам геаграфіі, намеснікам дырэктара па навучальнай рабоце  ў Палачанскай сярэдняй школе.

Садовский

Владимир Васильевич

(........)

В годы Великой Отечественной войны участвует в боевых действиях в качестве политрука батареи на Юго-Западном фронте. Награжден орденами Красной Звезды, Отечественной войны II степени, медалями. После войны работал заведующим Воложинским РОНО, с 1962 по 1977 гг. работал директором Полочанской средней школы. Был очень требовательным, справедливым и внимательным руководителем. Много сделал для укрепления материально-технической базы школы, сплочения учительского коллектива. За свою трудовую деятельность Владимир Васильевич Садовский награждён медалью «За трудовую доблесть» и орденом Трудового Красного Знамени.

Амбражэвіч

Віктар Казіміравіч

(1911 - 1991)

Карташэвіч

Уладзімір Уладзіміравіч

(1927 - 2005)

 

У войска быў прызваны ў ліпені 1944 г. 17-гадовым юнаком. Служыў качагарам на паравозе ў калоне асобага рэзерву № 58 у складзе дзеючай арміі. Падвозіў боепрыпасы на фронт, нават за мяжу. Неаднаразова трапляў пад абстрэл, быў кантужаны. Дэмабілізаваўся 9 мая 1945 года.

Філіпаў

Мікалай Аляксеевіч

(1921 - 1999)

 

Філіпаў Мікалай Аляксеевіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1921 года ў вёсцы Арэфіна Пачынкоўскагао раёна Смаленскай вобласці ў сям'і селяніна-серадняка, а затым калгаснікаў. Скончыў Смаленскае педвучылішча (экстэрнам), а затым тры курсы Смаленскага педінстытута імя Карла Маркса. Працоўную дзейнасць пачаў у кастрычніку 1938 года, працаваў настаўнікам, а затым дырэктарам сямігадовай школы Сухінічскага РАНА, завучам Данькаўскай сямігадовай школы Пачынкоўскага раёна Смаленскай вобласці да прызыву ў рады Савецкай Арміі. Са студзеня 1941 года да красавіка 1948 года знаходзіўся на службе ў радах Савецкай Арміі на пасадах курсанта, камандзіра ўзвода, камандзіра батарэі. На франтах 2 сусветнай вайны знаходзіўся на працягу 3,5 гадоў. За гэты перыяд быў адзін раз кантужаны і двойчы паранены. У чэрвені 1943 гады стаў камуністам ў 17-й гвардзейскай дывізіі Калінінскага фронту. заканчэння вайны служыў у складзе Паўночнай групы войскаў па красавік 1948 г на пасадзе камандзіра батарэі (на тэрыторыі Польшчы). Працаваў членам Палітбюро палка, старшынёй афіцэрскага суда гонару. Пасля дэмабілізацыі з красавіка 1948 г працаваў дырэктарам Беніцкай васьмігадовай школы 5 гадоў, дырэктарам Палачанскай сярэдняй школы (9 гадоў: з 1953 па 1962 гг), дырэктарам СШ №1 г. Маладзечна, завучам СШ 4, астатнія гады настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства СШ 4 і СШ № 8. Пасля вайны ў 1954 г скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя Горкага.   8 гадоў працаваў сакратаром парткома Беніцкага і Палачанскага сельсаветаў. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І і ІІ ступені, медалямі "За адвагу", "За ўзяцце Кёнігсберга" і іншымі.