Назвы зямлі маладзечанскай

Геаграфічныя назвы – гэта неад’емная частка нашай культурнай спадчыны, своеасаблівы сімвал, у якім спалучаюцца гістарычныя здабыткі і светапогляд народа. Нездарма першыя айчынныя даследчыкі тапаніміі яшчэ ў ХІХ ст. называлі геаграфічныя імёны “мовай Зямлі”.
Усё мае сваё імя. Назвы скрозь, яны вакол нас. Яны жывуць сваім асабістым і агульным з намі жыццём. Існуе навука пра назвы – анамастыка. У ёй вялікі раздзел тапанімікі. Тапаніміка – навука пра паходжанне геаграфічных назваў. Геаграфічныя назвы апавядаюць нам пра характар народа, яго гісторыю, яго схільнасці і асаблівасці побыту. Толькі не ўсе чуюць гэты аповед. Каб пачуць і разгадаць яго, трэба старанная праца над картамі, кнігамі, дакументамі, уменне слухаць людзей, разважаць.
Знікаюць з твару раёна малыя вёскі і вёсачкі, а разам з імі – знікаюць, сціраюцца як з карты, так і з памяці людской іх цудоўныя назвы: Баршчы´Кара´сы, Пу´зікі, Ры´ды і іншыя. І вось, каб нейкім чынам захаваць гэтыя назвы для сучасных і будучых пакаленняў, мы і вырашылі стварыць тапанімічны даведнік.

Download
НАЗВЫ_ЗЯМЛІ_МАЛАДЗЕЧАНСКАЙ_2017_12_02_11
Adobe Acrobat Document 913.9 KB