Батанічны помнік прыроды "Парк "Яхімоўшчына"

Помнік прыроды размешчаны на землях Палачанскага сельсавета Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Яго плошча складае 3 га. Парк нясе характэрныя рысы пейзажных паркаў Х1Х стагоддзя, у плане мае форму прамавугольніка. Мае выключную пасадку ліпы ў форме сярпа. Дрэвы добра захаваліся, вышыня 23-26 метраў, некаторыя вылучаюцца плакучасцю кроны, дэкаратыўнасцю. Малюнак добра прасочваецца, акрамя востраканечча, страчанага ў сувязі з пракладкай дарогі. «Ручка сярпа» выдзелена шчыльнай (праз 1 м) пасадкай ліпы з 12 дрэў. Другая палова абсаджана хвойнымі раслінамі. Захаваліся адзінкавыя дрэвы елкі, сасны веймутава, лістоўніцы еўрапейскай. Аснову дрэвастою складаюць бяроза, клён, хвоя, ліпа.

Download
Эколага-краязнаўчы даведнік "Зялёныя маршруты Маладзечаншчыны"
Даведнік.PDF
Adobe Acrobat Document 2.5 MB