Груздаўская царква Рызапалажэння Прасвятой Багародзіцы

Храм быў пабудаваны ў 1434 г. на ахвяраванні смаленскага князя Андрэя Саковіча, які быў паранены непадалёку ў час крывавай бітвы князёў Свідрыгайлы і Жыгімонта. Моцна параненаму князю з'явіўся абраз Маці Божай, які дапамог яму выжыць. І на месцы жудаснай сечы князь Андрэй паабяцаў узвесці царкву і абяцанне сваё выканаў. Дарэчы, першая царква ў Груздаве была пабудавана без адзінага цвіка. Да нашага часу будынак той царквы не захаваўся. Царква была адбудавана занава па першаснаму праекту ў 1871 годзе. У 1995 г. храм рэстаўрыраваны. З’яўляецца помнікам архітэктуры драўлянага дойлідства. Адметнасцю Груздаўскай царквы з’яўляецца яшчэ і тое, што ў ёй захаваўся цудадзейны абраз Маці Божай Груздаўскай, які з 6 верасня 2016 года называецца абраз Маці Божай Беларускай.